Наведалі Свята-Елісееўскі манастыр

Важнае Грамадства

Наведвальнікі раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” сумесна з раённым ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” і наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Дзятлава наведалі Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр, які знаходзіцца каля вёскі Гнесічы Навагрудскага раёна.

Паслушнік Алег расказаў аб гісторыі заснавання месца і цікавых фактах, звязаных з дзейнасцю Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра. Так, напрыклад, манастыр актыўна займаецца дабрачыннасцю і ажыццяўляе гуманітарныя экспедыцыі ў Афрыку, а таксама дапамагае дзецям.

Акрамя таго, месца часта наведваюць паломнікі з розных гарадоў Беларусі, бліжняга і дальняга замежжа.

Пры Свята-Елісееўскім манастыры дзейнічае праваслаўная моладзевая група. Хлопцы і дзяўчаты нясуць розныя паслушанні, дапамагаюць старэйшым, гуляюць у футбол, валейбол, настольны тэніс і іншыя актыўныя гульні, і, увогуле, добра праводзяць час на прыродзе ўдалечыні ад камп’ютараў, тэлефонаў і мірской мітусні.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup