Старт дадзены: акцыя “Нашы дзеці” (+відэа)

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

10 снежня 2018 года ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” з удзелам лідараў раённых пярвічных арганізацый грамадскіх аб’яднанняў.

Юных дзятлаўчан з пачаткам акцыі, якая заклікана дарыць радасць навагодніх святаў кожнаму дзіцяці, павіншавала начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус. Акрамя таго, яна ўручыла Падзячныя лісты ад раённага выканаўчага камітэта, у прыватнасці ад аддзела адукацыі, за штогадовы актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, а таксама за чулыя, уважлівыя адносіны да дзяцей, за клопат і дапамогу ім. Былі ўзнагароджаны Генадзь Суравец і калектыў  ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раённа, Станіслаў Мазур і калектыў ААТ “Граніт-Агра”, Андрэй Сатараў і Дзятлаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, Іван Свіб і калектыў КСУП “Жукоўшчына”, Вольга Болцік і калектыў ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”.

У час урачыстага адкрыцця акцыі музычныя віншаванні і добры настрой юным гледачам дарылі мясцовыя артысты.

Напрыканцы сустрэчы юных жыхароў Дзятлаўшчыны запрасілі прыняць актыўны ўдзел ва ўсіх навагодніх і калядных мерапрыемствах.

Вольга ЮШКЕВІЧ



Теги: