Падрыхтоўка да любімых навагодніх і калядных святаў, віншаванні і ўручэнне падарункаў – у самым разгары.
20 снежня ў рамках акцыі “Грамадскія аб’яднанні – дзецям” першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык прывезла салодкія падарункі і найлепшыя пажаданні з надыходзячымі святамі дзецям, якія выхоўваюцца ў прыёмных сем’ях. У аграгарадку Гезгалы гэта сям’я Жыляніных, дзе гадуюцца Лізавета і Анастасія Леўчанка, і сям’я Аніскевіч, якая выхоўвае Арцёма Радзевіча. У гарпасёлку Наваельня падарункі атрымалі Эліна і Ева Ламака, Мікіта Лагодскі, Ульяна Фёдарава з прыёмнай сям’і Мынко, а ў аграгарадку Раклевічы – Вікторыя Тадарэнка і Ангеліна Юргель з сям’і Млынарчыкаў.
Дзеці былі вельмі радыя такім прыемным сюрпрызам і шчыра дзякавалі за падарункі.
Вольга ЮШКЕВІЧ