Паважаныя юрысты, ветэраны юрыдычнага таварыства Дзятлаўскага раёна!

Важнае Свежыя навіны Улада

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Дзяржава ўсклала на вас вялікую адказнасць. Юрыдычная прафесія патрабуе ад вас аб’ектыўнасці і асабістай бездакорнасці. Вы павінны валодаць не толькі добрымі ведамі заканадаўства, але і пачуццём сацыяльнай справядлівасці.

Сваёй працай вы спрыяеце правядзенню ў краіне і раёне эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў, з’яўляецеся памочнікамі грамадзян у адстойванні сваіх канстытуцыйных правоў.

Жадаем дзеючым работнікам доўгіх гадоў службы на карысць нашай дзяржавы, ветэранам – бадзёрасці духу.

Моцнага ўсім здароўя, дабрабыту і міру!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *