Нядаўна на вуліцы Леніна ў аграгарадку Хвінявічы, каля будынка неэксплуатуемага вучэбна-вытворчага камбіната, разыгралася бытавая драма.
Пасля сумеснага распіцця спіртных напояў грамадзянін Д. вырашыў разжыцца на хуткія грошы. Для гэтага ён не прыдумаў нічога лепшага, як завалодаць чужой маёмасцю. У прысутнасці іншых людзей Д. адкрыта выкраў 5 рублёў у грамадзяніна А. Грошы рабаўнік дастаў з кішэні курткі, у якую быў апрануты пацярпелы.
Сваімі супрацьпраўнымі дзеяннямі Д. учыніў злачынства – адкрыты крадзеж маёмасці (рабаўніцтва). За гэта Д. пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 4 гадоў.
Аляксандр МАКУЦА,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта