Не пагражай – не асудзяць

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Алкагольнае ап’яненне многіх людзей робіць агрэсіўнымі.

Не мінула гэта бяда жыхара нашага раёна грамадзяніна В. Мужчына знаходзіўся дома п’яны, калі паміж ім і жонкай завязалася бытавая сварка. Магчыма, каб не ўздзеянне выпітага алкаголю, В. змог бы кантраляваць свае паводзіны. Аднак “падагрэты” спіртным, ён спачатку схапіўся за нож і пачаў выказваць пагрозы забойствам у адрас другой палавіны, а затым увогуле сціснуў ёй шыю рукой. У жанчыны былі важкія прычыны ўсур’ёз успрыняць пагрозы мужа. Яна паспяшалася звярнуцца па дапамогу ў міліцыю.

На грамадзяніна В. завялі крымінальную справу за пагрозу забойствам. Цяпер хатні агрэсар паўстане перад судом.

Максім ЛІТАВАР,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта