Выратавалі з агню

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У вёсцы Хадзяўляны Дзятлаўскага раёна адбыўся пажар у прыватным доме.

Гаспадыню дома разбудзіў пажарны апавяшчальнік. Прыбыўшыя на месца здарэння ратаўнікі выратавалі 44-гадовага мужчыну, які спаў у задымленым пакоі. Агнём пашкоджаны канапа, вопратка і пасцельныя прыналежнасці.

Разглядаемая версія пажару – неасцярожнасць пры курэнні.

У гэтым годзе ў Гродзенскай вобласці, дзякуючы сігналу апавяшчальніка, выратавана 17 чалавек, з іх 6 дзяцей.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *