Традыцыйнае свята восені і кірмаш-продаж “Восеньскі пачастунак” прайшлі ў Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.
З самага ранку ў школе гучала вясёлая музыка, якая стварала асабліва прыўзняты настрой у настаўнікаў, дзяцей, іх бацькоў, якія завіталі на мерапрыемства.
Свята пачалося з выступлення казачных герояў. Загадкі, прымаўкі, вершы, нават прыпеўкі, якія выклікалі асаблівыя эмоцыі – усё ў выкананні навучэнцаў. А калі загучала беларуская полька, прысутныя адразу пайшлі танцаваць.
Вучні, безумоўна, разам з бацькамі, прыгатавалі шмат усялякіх прысмакаў, якімі бойка таргавалі. Хутка ўсё было раскуплена, і ўдзельнікі свята ласаваліся выпечкай з цёплым чаем.
Напрыканцы адбылася дыскатэка. Вось так весела і цікава, а галоўнае з карысцю мы правялі вольны ад заняткаў час.
Паліна ЛАЗОВІК, Алеся АДАМЧЫК,
члены гуртка “Юны журналіст”