Раготнаўскае “Сонейка”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Пры Раготнаўскай сельскай бібліятэцы з 2003 года працуе аматарскае аб’яднанне экалагічнага накірунку “Сонейка”, асноўная мэта якога – выхаванне любові да роднай прыроды.  Яго ўдзельнікі – вучні Раготнаўскага дзіцячага сада–базавай школы.

Адзін раз у квартал у аб’яднанні праходзяць пасяджэнні, напрыклад, экалагічны ўрок “У лёсе прыроды – наш лёс”, пазнавальны турнір “Загадкі ў лесе на кожным кроку”. Віртуальнае турнэ “Чароўнасць беларускіх краявідаў” запрасіла ўдзельнікаў на прэзентацыю аб непаўторных прыгожых мясцінах роднай краіны. З дзіцячых гадоў трэба вучыцца заўважаць усю прыгажосць, якая нас акружае.

Алена ЯКАЎЧЫК,

бібліятэкар Раготнаўскай сельскай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *