Перапісчыкі могуць не дайсці, “хуткая” – не даехаць. На прыватных дамах у Дзятлаве не хапае аншлагаў

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У 2019 годзе ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва. Гэта працяглы працэс, і падрыхтоўка да яго праводзіцца ўжо цяпер. З 5 па 30 лістапада спецыяльныя рэгістратары абыдуць усе дамы, каб да канца сфарміраваць звесткі для перапісчыкаў. Да гэтага камунальныя службы і прыватныя ўладальнікі павінны ўсталяваць на кожным доме аншлагі і ў цэлым падрыхтаваць пабудовы.

На працягу месяца рэгістратары павінны праверыць усе пабудовы ў горадзе і ахарактарызаваць іх. Гэта значыць, пацвердзіць адрас, указаць тып пабудовы, яе этажнасць, наяўнасць аншлагаў, указальнікаў на пад’ездзе, нумароў і колькасці кватэр. Гэта першая частка вялікай падрыхтоўкі да перапісу насельніцтва ў краіне ў 2019 годзе.

Ухіліць адрасныя прабелы – задача першачарговая. Тым больш, гэта неабходнасць не толькі для маштабнага перапісу. Таксама гэта спросціць работу экстраных службаў. Ды і ў цэлым, дом павінен быць на карце. Эталонам спецыялісты называюць новыя пабудовы, дзе на кожным доме ёсць адрасная шыльдачка з вялікімі лічбамі і літарамі, а ў кожнай вуліцы – свой колер.

Уладальнікаў прыватных дамоў заклікаем не ўпусціць з-пад увагі наяўнасць аншлагаў на сваіх дамах. Час на іх устаноўку пакуль яшчэ ёсць.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *