«Ні мяжы, ні краю для багатага ўраджаю»: творчыя калектывы Гродзеншчыны спяваюць на сцэне абласного фестываля-кірмаша “Дажынкі-2018”

Культура і адпачынак Свежыя навіны

На набярэжнай возера  ў Іўі  распачаўся канцэрт «Ні мяжы, ні краю для гродзенскага багатага ўраджаю». Творчыя калектывы з усёй вобласці віншуюць гасцей і ўдзельнікаў свята гучнымі спевамі, вясёлымі народнымі танцамі ды гульнямі. 

IMG_8851.JPG
IMG_8918.JPG
Першымі на сцэну выйшлі артысты народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік” з Лідскага раёна. У выкананні  традыцыйных удзельнікаў фестываля гучалі беларускія, рускія, польскія народныя матывы. А слухачы не маглі стрымацца, каб не пачаць прытанцоўваць. Салісткі народнага ансамбля народнай песні “Хутарок” з горада Смаргонь надалі імпрэзе асаблівага моладзевага задору.
IMG_8938.JPG
Падхапілі хвалю шчырага святочнага настрою таленавітыя спевакі народнага ансамбля беларускай музыкі і песні “Гасцінец” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, якія ўжо больш за дваццаць  гадоў  дораць сваю творчасць прыхільнікам нацыянальных музычных традыцый. А побач з імі на адной сцэне – народны ансамбль песні і музыкі “Весялуха” з Зэльвенскага раёна і народны ансамбль народнай музыкі і песні “Грымата” са Слоніма.
IMG_9033.JPG
 Але не толькі спевамі і танцамі забаўлялі гасцей фестывалю на набярэжнай горада-гаспадара “Дажынак-2018”. Народныя тэатры гульні “Пагуляначка” з Зэльвенскага раёна, “Лялькі для ўсіх” з Дзятлава і “Пагародна” з Воранава запрашалі ўсіх падзівіцца на тэатралізаваныя прадстаўленні. А з самымі маленькімі ўдзельнікамі свята гулялі аніматары холдынга “Амкадор”. Цікавыя пастаноўкі і рухомы адпачынак проста і з гумарам – нават тыя, хто крочыў паводаль, прыпыняліся, каб паглядзець  на вялізных лялек і паслухаць, як  смяюцца дзеці.
к2.jpg
Неўзабаве на сцэну падняўся і мужскі творчы калектыў “Лявоны”. Гармонік, жалейка, дудка, барабан – хлопцы-музыкі ігралі  на ўсе лады.
Ушаноўвалі лепшых працаўнікоў сяла артысты народнага ансамбля  “Бераставіцкія музыкі”, народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Ятранка” з Дзятлава, народнага ансамбля “Сябрына” са Шчучына і іншыя творчыя калектывы Гродзеншчыны. На іўеўскі “небасхіл” падняліся і эстрадныя зоркі дзяржаўнай установы культуры “Гродзенская абласная філармонія”.
А напрыканцы канцэртнай праграмы госці і ўдзельнікі фестывалю спявалі разам з народным ансамблем народнай песні і танца “Вечарынка” Смаргонскага раёна. Дарэчы, старэйшыя  людзі кажуць:  дзе спяваюць, там збожжа лепш расце. Калі тое праўда, на “Дажынках-2018” сапраўды наспявалі так, што гродзенскаму “ўраджаю не будзе ні мяжы, ні краю”.
***
На концертной площадке по улице Комсомольской в своих песнях и танцах лучшие творческие коллективы также  славят тружеников села, благодарят их за полные закрома, а также веселят гостей праздника, задают тон народному гулянью.
концерт.jpg
Подпевать всеми любимые песни приглашает со сцены народный ансамбль песни и танца «Лидчанка». В состав коллектива входят хоровая, оркестровая и танцевальная группы. В репертуаре белорусские песни и танцы, вокально-хореографические композиции, также произведения современных белорусских композиторов.
По неподражаемому исполнению узнают зрители народный ансамбль белорусской музыки и песни «Гостинец». Он работает на базе Центра культуры города Гродно. В составе коллектива люди самых разных профессий: учителя, рабочие, студенты, служащие. Они талантливо и с душой исполняют песни и танцы в сопровождении оркестра народных инструментов, а так же акапелла.
к3.jpg
Певуче и мелодично звучат композиции в исполнении народного коллектива  «Забава» Кореличского района. Из Сморгони приехал на праздник народный ансамбль «Хуторок». В его  репертуаре не только песни и танцы, но искрометные шутки, прибаутки, поговорки.  Исполнители повеселили публику на славу и заставили вспомнить всем известные народные композиции.
В концерте также принимают участие артисты Гродненской областной филармонии.
Фото автора и Святланы МУЦЯНСКАЙ
Ганна РАДЗЮК, Жанна БАЙГОТ


1 комментарий по теме “«Ні мяжы, ні краю для багатага ўраджаю»: творчыя калектывы Гродзеншчыны спяваюць на сцэне абласного фестываля-кірмаша “Дажынкі-2018”

  1. Приятно видеть на сцене такого праздника нашу Ятранку.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *