Увага – дзеці

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У мэтах папярэджання і прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, у перыяд з 25 мая па 5 чэрвеня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца рэспубліканскае прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!”.

У гэты перыяд вадзіцелі абавязаны рухацца з уключаным блізкім святлом фар у любы час сутак. За невыкананне патрабавання пагражае адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу да дзвюх базавых велічынь.

Аляксандр КАЛІНІН,
старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ