У аграгарадку Войневічы Дзятлаўскага раёна адбыўся сход жыхароў сельскага савета, на якім абмеркавалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей.
Да пачатку мерапрыемства жыхары сельсавета маглі набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вогнетушыцелі і іншыя рэчы, якія рэалізоўваў Дзятлаўскі вытворчы ўчастак Гродзенскага камбіната супрацьпажарных работ. Супрацоўнікі МНС прадэманстравалі магчымасці пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі.
Сход пачаўся з выступлення начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргея Казушчыка, які расказаў, як не дапусціць вогненных трагедый. Выступленне суправаджалася тэматычнай прэзентацыяй і навучальнымі відэаролікамі.
Аб работе назіральнай камісіі расказаў старшыня Войневіцкага сельскага савета Васіль Маліка.
Завяршыўся сход канцэртнай праграмай, якую падрыхтаваў творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтр культуры і народнай творчасці на чале з загадчыцай Ганнай Харлінскай сумесна з Дварэцкім домам культуры.
Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС