А як адносяцца да імунізацыі дзятлаўчане?

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Адказала Галіна Касцюк:

З кожным годам напярэдадні асенне-зімовага сезона ўсё больш дзяцей і дарослых прышчапляюцца ад грыпу. Сёння навукай даказана эфектыўнасць і бяспека сучасных вакцын супраць грыпу.

Я ведаю, што прышчэпка ў дарослых і дзяцей значна зніжае верагоднасць захварэць. Радуе, што спецыяльная падрыхтоўка да прышчэпкі не патрэбна. Вітаміны і антыгістамінныя прэпараты не ўплываюць на хуткасць выпрацоўкі імунітэту. Максімум, што можна зрабіць – за некалькі дзён да прышчэпкі не наведваць месцы збору людзей, каб не падчапіць якую-небудзь вірусную інфекцыю, і не зрабіць прышчэпку ў інкубацыйны перыяд.

Кажуць, вынік адной ін’екцыі – недапушчэнне грыпу ў 60-95% дзяцей і дарослых і зніжэнне інфекцыі ледзь не на палову. Што ж, паглядзім, наколькі я ўпішуся ў гэтую статыстыку.

Юлія БАКУНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *