Псарыяз з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных хранічных дэрматозаў. Многія адносяць псарыяз да скурных хваробаў, аднак гэта сістэмнае захворванне. Можа паражацца не толькі скура, але і слізістыя абалонкі, прыдаткі скуры (валасы і пазногці), апорна-рухальны апарат, магчыма парушэнне функцыі ўнутраных органаў і сістэмаў.
У чым прычына з’яўлення захворвання?
Сапраўдная прычына захворвання да гэтага часу не вядома. Хвароба не перадаецца кантактным шляхам. Правакацыйную ролю выконваюць траўмы, уздзеянне хімічных рэчываў на скурныя пакровы, прыём алкаголю, стрэсы, ВІЧ, гарманальныя змены ў жанчын, прыём некаторых лекавых сродкаў (бэта-блакаторы, антыбіётыкі групы тэтрацыкліну і інш.).
Як выяўляецца псарыяз?
Сімптомамі захворвання з’яўляюцца высыпанні чырвонага колеру, якія могуць суправаджацца свербам. Ногцевыя пласціны, якія паразіў псарыяз, маюць характэрныя кропкавыя паглыбленні, жаўтаватыя плямы, могуць вытанчацца, крышыцца. У 5-30% пацыентаў, якія пакутуюць скурнай формай псарыязу, могуць паражацца суставы.
Лячэнне падбіраецца індывідуальна для кожнага пацыента. Для папярэджання рэцыдываў псарыязу рэкамендуецца:
рэгулярна праходзіць дыспансерызацыю ў дэрматолага;
усталяваць рацыянальны рэжым працы і адпачынку;
пазбягаць хваляванняў і стрэсаў;
выконваць асноўныя прынцыпы харчавання пры псарыязе;
звяртаць увагу на санацыю ачагоў хранічнай інфекцыі (лор, стаматолаг);
у перыяд рэмісіі патрэбна санаторна-курортнае лячэнне;
у перапынках паміж курсамі лячэння даглядаць за скурай з дапамогай змягчальных сродкаў , каб пазбегнуць сухасці, паменшыць лушчэнне і кантраляваць сверб.
Кацярына Якаўчык,
доктар-дэрматавенеролаг Дзятлаўскай ЦРБ