Праваслаўная кніга – крыніца духоўнай мудрасці

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У серыі “Праваслаўная дзіцячая бібліятэка” выйшла кніга “Мы любім Бога: першая кніга аб праваслаўнай веры” для дзяцей 4-8 гадоў. Яна дапаможа даць многія адказы на пытанні аб веры.

Настаўнікі нядзельных школ знойдуць тут распрацоўкі ўрокаў, пытанні і заданні для заняткаў з дзецьмі.

Г. Ярмілаў “Ключы ад Неба. Аб сямі Таінствах Царквы”. Біблейскія сюжэты і гісторыі з нашага жыцця тонка сплецены аўтарам у адзін расказ аб тым шляху, у канцы якога адчыняюцца дзверы ў Царства Нябеснае.

Н. Сухініна “Куды прапалі снегіры?”. Гэта зборнік апавяданняў і нарысаў, героі якіх – святыя, праслаўленыя  Царквою, і простыя людзі, нашы сучаснікі.

В. Ражнёва “Цудоўнае падарожжа ў праваслаўную Амерыку”. Аўтар пабывала ў знакамітым манастыры Святога Антонія  Вялікага ў Арызонскай пустыні. Кніга адкрывае чытачам  праваслаўную Амерыку. У кожным апавяданні захапляльна расказваецца аб лёсах людзей.

У серыі “Апавяданні для душы” выйшлі кнігі В. Ражнёвай “Опцінкі. Запіскі экскурсавода” і “Пельмені для Віталькі”. У іх расказваецца, ці есць цяпер у Опцінскай пустыні старцы, пра схіархімандрыта Ілію, а таксама шмат іншых цікавых і непрыдуманых гісторый.

Марына ЛАПУШКА,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай бібліятэкі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *