Пытанні падрыхтоўкі цеплакрыніц да работы ў асенне-зімовы перыяд 2018-2019 гадоў знаходзіцца ў цэнтры ўвагі як пастаўшчыкоў, так і спажыўцоў цеплавой энергіі.
Асноўная задача пастаўшчыкоў заключаецца ў тым, каб забяспечыць надзейнае функцыянаванне ўсіх сістэм цеплазабеспячэння спажыўцоў, каб людзі не мерзлі ў ацяпляльны перыяд і на належным узроўні ажыццяўлялася якасць падачы гарачай вады.
Разам з тым, як паказалі праведзеныя Камітэтам вобласці кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, не ўсе аб’екты падрыхтаваны да зімы.
Прычынамі з’яўляецца як недахоп грашовых сродкаў, так і элементарнае зацягванне тэрмінаў правядзення работ, а таксама нядбайнае стаўленне да сваіх абавязкаў.
Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці