Прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі “Дзеці Чарнобыля” з Галандыі чарговы раз наведалі Дзятлаўшчыну. У іх сфарміравалася традыцыя: двойчы на год дапамагаць людзям, якія жывуць на тэрыторыі, забруджанай пасля аварыі на ЧАЭС.
Галандская дабрачынная арганізацыя шмат дапамагае Дварэцкай амбулаторыі. Напрыклад, нядаўна была аказана дапамога ў замене вокнаў, цяпер закуплены і новыя дзверы.
У якасці дабрачыннай дапамогі замежныя мецэнаты ўручылі 9 харчовы набораў тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
Ад калектыву Дзятлаўскай ЦРБ і раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа гасцям таксама ўручылі памятныя і салодкія падарункі. Некаторыя з галандцаў прыехалі да нас упершыню, таму падарункі ад беларусаў для іх былі асабліва прыемнымі.
Юлія БАКУНОВІЧ
Фота Валерыя МАКАРЧЫКА