Дзятлаўскі каравай пабываў на конкурсе

Важнае Культура і адпачынак

У Свіслачы прайшло свята духмянага хлеба “Бацькава булка”. Фестываль сабраў лепшых пекараў і кандытараў з усёй Беларусі.

Гасцей частавалі выпечкай, дзяліліся асаблівымі рэцэптамі.

Дзятлаўскія майстры аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Валянціна Гнаінская і Марына Лотыш, а майстар па вышыўцы Таццяна Загорцава таксама прынялі актыўны ўдзел у фэсце “Бацькава булка”. А наша зямлячка Марына Ажахоўская ўзнагароджана дыпломам І ступені ў выставе-конкурсе вырабаў дамашняй выпечкі сярод аматараў у намінацыі “Сучасны вясельны каравай”. Яе каравай вызначаўся тым, што быў зроблены на заквасцы, а не на дражджах. Дарэчы, каб спячы такі шэдэўр з цеста, трэба патраціць цэлыя суткі. Затое ў выніку атрымаецца не толькі смачны, а яшчэ і вельмі карысны прадукт.

Нагадаем, што гэты каравай-фэст нарадзіўся пасля візіту ў Свіслач у чэрвені 2021 года Прэзідэнта Беларусі на хлебапякарню. Рэалізуючы даручэнні Аляксандра Лукашэнкі, яна была адрамантавана, мадэрнізавана і прадоўжыла выпякаць смачны хлеб і папулярную ў народзе пляцёнку, якая атрымала назву “Бацькава булка”.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga