І “Перамогу” выпісалі, і падарунак атрымалі

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

У аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты сумесна з работнікамі пошты правялі традыцыйны дзень падпісчыка, каб зноў сустрэцца са сваімі пастаяннымі чытачамі, выслухаць іх прапановы, пажаданні і заўвагі наконт зместу нашага перыядычнага выдання.

Варта адзначыць, што дзятлаўчане актыўна афармлялі падпіску – хтосьці на месяц, іншыя на квартал. Усіх, хто выявіў жаданне выпісаць “Перамогу” на квартал, чакалі прыемныя сюрпрызы і падарункі бяспройгрышнай латарэі, якую прапаноўвала раённая газета. За паўтары гадзіны жадаючых бачыць у сваёй паштовай скрыні раённую газету ў бліжэйшыя тры месяцы аказалася 30 чалавек.

Быць у курсе апошніх навін нашага раёна, знаходзіць карысную інфармацыю, бачыць на старонках газеты фотаздымкі сваіх родных, сяброў, знаёмых і калег па рабоце — асноўная акалічнасць, дзякуючы якой жыхары Дзятлаўшчыны сябруюць з “Перамогай”. Дзякуй вам за гэта, паважаныя чытачы!

Хто яшчэ не паспеў падпісацца ў час акцыі, можа гэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.

Акрамя таго, розыгрыш працягваецца. Той, хто выпісаў “Перамогу” на 4-ы квартал 2018 года, можа дасылаць свае падпісныя талоны ў рэдакцыю і стаць абладальнікам супер-прыза.

Вольга ЮШКЕВІЧ
Фота аўтара



2 комментария по теме “І “Перамогу” выпісалі, і падарунак атрымалі

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *