22 верасня ў г.п. Воранава адбыўся VI абласны адкрыты фестываль гульні “Карнавал весялосці”.
Тут прайшло сапраўднае свята гульні. Фестываль сабраў лепшыя калектывы вобласці, якія прадстаўлялі на суд кампетэнтнага журы свае гульнёвыя праграмы.
Сярод іх спаборнічалі і “Прымакі” ДУК “Дзятлаўскі РЦКіНТ” (мастацкі кіраўнік – Таццяна Янушкевіч) з сюжэтна-гульнёвай праграмай “Як у нас на кірмашы”. Дзеянні разагрнуліся на кірмашы. Галоўныя героі – Марыля (Святлана Венская) і Сымон (Андрэй Добыш) высвятлялі ў каго торг лепшы: у сур’ёзных людзей ці вясёлых, а дапамагалі ім у гэтай справе “суседкі” і “прымакі”.
Выступленне атрымалася вельмі цікавым і вясёлым.
Па выніках конкурсу народны тэатр-студыя гульні “Прымакі” сталі Лаўрэатамі І ступені. Віншуем калектыў з Перамогай!
Таццяна ЯНУШКЕВІЧ