3 жніўня на Дзятлаўшчыне праходзіць абласны семінар-нарада па арганізацыі прафілактычнай дзейнасці аглядавых камісій і рабочых групаў па забеспячэнні бяспечных умоваў пражывання грамадзян у рамках узаемадзеяння з грамадскімі пунктамі аховы парадку.
У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі абласных і раённых службаў, якія курыруюць сацыяльную сферу, кіраўнікі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прадстаўнікі сілавых структураў, іншых зацікаўленых службаў.
Сустрэчу ў зале пасяджэнняў райвыканкама адкрыў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Анатоль Зімнавода:
– Семінар скіраваны на вывучэнне вопыту прафілактычнай работы па забеспячэнні жыццядзейнасці і бяспечных умоваў працы людзей на прыкладзе Дзятлаўскага раёна.
На жаль, у цэлым статыстыка 2018 года не радуе. Нягледзячы на існаванне пэўнага алгарытму работы, наша вобласць плюсуе па гібелі людзей і колькасці пажараў. У чым прычына? Менавіта гэта пытанне трэба разгледзець на прыкладзе аднаго раёна. Праблема комплексная, таму ў зале прысутнічаюць старшыні раённых Саветаў дэпутатаў, намеснікі па сацыяльнай рабоце, супрацоўнікі органаў МНС, сілавых структураў, работнікі сацыяльнай службы. Гэта тыя людзі, якія ў рамках сваёй кампетэнцыі займаюцца падобнымі пытаннямі. Неабходна, каб у час семінара на прыкладзе практычных заняткаў (планёркі, пасяджэння рабочай групы, іншых) мы ўсё ўважліва вывучылі, абмеркавалі праблемныя пытанні, прынялі абгрунтаваныя рашэнні аб далейшай рабоце. Я упэўнены, што сённяшняе мерапрыемства паслужыць адпраўной кропкай па ўхіленні тых недахопаў, якія, як правіла, выяўляюцца пры правядзенні праверак абласной мабільнай групай і пракуратурай вобласці.
Аб арганізацыі прафілактычнай работы на Дзятлаўшчыне расказаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік. Ён зазначыў, што для папярэджання пажараў і гібелі людзей на тэрыторыі раёна функцыянуе 10 сельскіх, адна гарадская аглядавыя камісіі. У іх склад уваходзяць усе суб’екты прафілактыкі. Для каардынацыі дзейнасці аглядавых камісій рашэннем райвыканкама створана рабочая група па забеспячэнні бяспечных умоваў пражывання грамадзян.
Пытанні пажарнай бяспекі рэгулярна разглядаюцца на пасяджэннях райвыканкама, з пачатку года праведзены 34 пасяджэнні рабочай групы, дзе заслуханы выступленні старшыняў сельвыканкамаў аб праведзенай рабоце, распрацаваны графікі падворных абходаў і выступленняў перад грамадзянамі. У раёне штогод праводзіцца агляд супрацьпажарнага стану жылых дамоў у населеных пунктах. Мэтанакіраваная работа аглядавых камісій і рабочай групы дазволіла не дапусціць гібелі людзей на пажарах у 2017-2018 гадах.
У сваю чаргу Анатоль Зімнавода падкрэсліў, што Дзятлаўскі раён не выпадкова быў выбраны для правядзення семінара: тут на працягу некалькіх гадоў не рэгістравалася гібелі людзей на пажарах. Гэта сведчыць аб правільнай арганізацыі работы суб’ектаў прафілактыкі. Значыць, ёсць магчымасць паказаць шырокім фарматам, што павінна адбывацца ў час прафілактычных мерапрыемстваў.
Першым такім мерапрыемствам на парадку дня семінара стала планёрка ў старшыні райвыканкама з разглядам пытанняў пажарнай бяспекі ў жылым сектары. З дакладам выступіў намеснік начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык. Ён акрэсліў кола праблемных пытанняў і выказаў асцярогу, што аглядавая камісія, якая працуе ў Дзятлаве, не паспее да ацяпляльнага сезона праверыць усе запланаваныя домаўладанні, паколькі правераны толькі 31% ад плана. Было прынята рашэнне стварыць яшчэ адну групу. Аб ходзе вырашэння іншых узнятых праблемных пытанняў расказалі спецыялісты адказных службаў.
Сустрэчу прадоўжыла пасяджэнне раённай рабочай групы па забеспячэнні бяспечных умоваў пражывання грамадзян пад старшынством намесніка старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігара Кухарэвіча. Кожны са старшыняў сельвыканкамаў дэталёва расказаў аб рабоце сваёй аглядавай камісіі, выяўленых парушэннях жыццядзейнасці грамадзян, іх ухіленні, рабоце з непрацуючымі грамадзянамі і тымі, хто злоўжывае спіртнымі напоямі. Таксама былі абмеркаваны праблемы пустуючых дамоў і збудаванняў, медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, прафілактыкі супрацьпраўных паводзінаў, гібелі дзяцей ад знешніх прычынаў, рамонту праводкі і пячнога ацяплення.
Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі Юшкевіч
Жаль, что Беларусь остановилась на уровне 70 годов прошлого столетия… Весь мир живёт в 21 веке кроме РБ. Прочитал новости Дятловоньюс и вспомнил свою молодость. А так загадочно звучит (Дятловоньюс) — уверен что каждый второй не понимает что это такое -ньюс?
Опять та же партия КПСС учит всех как жить и как работать , как руководить, опять те же требования и та же гонка за выполнением требуемых показателей и отчёты всё выше и выше до самой ГОЛОВЫ. Так люди и не поймут никогда на кого они работают — только на красивые.
отчёты… Пока люди не получат полную свободу и не поймут что кроме них самих ни кто не даст им *заработанных* денег и достойной жизни. Остановились в социализме в самом худшем его исполнении и делаем вид что у нас всё хорошо и сами себе хлопаем в ладоши. А люди бегут подальше от такой *счастливой* жизни. Все праздники и те по указанию руководства и на праздниках кроме организаторов нет ни кого…
Рейтинг комментария:+1-1