Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга ў Дзятлаве іерэй Іаан Кісель дапамог дзецям сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава сабрацца ў школу.
Вучні розных класаў аднолькава хвалююцца, наколькі лёгка ў іх атрымаецца зарабляць добрыя адзнакі. Для спрыяльнай вучобы недастаткова старанняў і ўседлівасці: сшыткі, ручкі і іншыя канцылярскія прадметы абавязковыя ў арсенале школьніка.
Хлопчыкі і дзяўчынкі Дзятлаўскага СПЦ нерашуча распакавалі пакеты з падарункамі і прыемна здзівіліся: колькасці новых сшыткаў хопіць надоўга, і іншыя школьныя рэчы не застануцца без прымянення.
Выхаванцы і дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Ала Жэгалік падзякавалі айцу Іаану за шчырую дапамогу і візіт у госці. Дзеці паабяцалі паводзіць сябе добра і падаваць прыклад у вучобе аднакласнікам.
Юлія БАКУНОВІЧ
Да, очень нужная помощь детям
Рейтинг комментария:+10
Особенно, этим деткам. Жалко их до умопомрачения!
Рейтинг комментария:00