Злоўжыванне спіртнымі напоямі, няякаснай алкагольнай прадукцыяй вядзе да развіцця розных захворванняў і нават да смерці.
Аднак запал асобнай катэгорыі грамадзян да алкаголю становіцца мацнейшы, чым забароны, і прадпрымальныя людзі на гэтым будуюць свой дабрабыт: рэалізоўваюць самагон, сурагат алкаголю.
Раённая міліцыя просіць дзятлаўчан паспрыяць у выяўленні асобаў, якія здзяйсняюць незаконны абарот спіртазмяшчальнай вадкасці, самагона. Інфармацыю можна паведаміць на «Гарачую лінію» АУС Дзятлаўскага райвыканкама па нумары 2-13-34 або 8-029-350-80-64, а таксама ва УУС Гродзенскага аблвыканкама па нумары 8-0152-79-73-33. Ананімнасць гарантуем.
Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама