Старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Сяргей Халява і старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Алена Бераснева прыехалі на Дзятлаўшчыну з мэтай дапамагчы дзецям членаў прафсаюзаў раённых арганізацый сабрацца ў школу.
Па добрай традыцыі прафсаюзныя арганізацыі ўсіх узроўняў дапамагаюць у падрыхтоўцы да новага навучальнага года шматдзетным, малазабяспечаным, няпоўным і прыёмным сем’ям, дзецям абавязаных асобаў. Да новага навучальнага года з прафсаюзных сродкаў былі закуплены школьныя прылады, канцылярскія тавары, падручнікі.
Трэба адзначыць, што падарункі для дзяцей Дзятлаўшчыны падбіраліся ледзь не індывідуальна: школьнікі атрымалі неабходныя рэчы ў залежнасці ад полу і ўзросту.
Таксама для дзяцей у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі забаўляльную праграму работнікі Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці, быў арганізаваны салодкі стол.
Госці завіталі і ў Казлоўшчынскі дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых.
Работнікам дома-інтэрната для іх дзяцей перадалі падарункі, а потым Сяргей Халява расказаў пра дзейнасць Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў.