Вадіцель МАЗ-555102 Мікалай Мікшут, які працуе ў КСУП “Дварэц-Агра”, таксама зазначыўся ў ліку тых, хто прадэманстраваў свае высокія вынікі на адвозцы збожжа ад камбайнаў.
1 жніўня Мікалай Станіслававіч перавёз 82 тоны зерня каласавых культур і тым самым “дагнаў” свой працоўны вынік да 1006 тон перавезенага ад камбайнаў зерня. Старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандр Сачык шчыра павіншавалі тысячніка, падзякавалі за адказнасць і дысцыплінаванасць у працы на жніве, адзначылі Падзячным лістом і падарункамі, пажадалі будучых поспехаў і выказалі ўпэўненасць, што на палетках сельгасарганізацый раёна працуюць сапраўдныя прафесіяналы.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Дальнейших успехов в работе и новых наград!
Рейтинг комментария:+20