Таямніца зялёнага ўзгорка. Пошукавы батальён правёў раскопкі

Свежыя навіны

У вёсцы Зарой выявілі пахаванне часоў Першай сусветнай вайны.

Выявіў пахаванне стараста вёскі Станіслаў Сас. Яшчэ пры нашай апошняй сустрэчы Станіслаў Паўлавіч расказаў, што знайшоў пахаванне, і паведаміў пра гэта ў ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна, дзе быў складзены інфармацыйны ліст і накіраваны ва ўпраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл, хутка чакае прадстаўнікоў 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна для правядзення раскопак.

Прадстаўнікі пошукавага батальёна прыехалі ў Зарой 27 чэрвеня. Стараста вёскі правёў іх да месца пахавання. Праз некалькі дзён прыехалі і мы разам з вядучым спецыялістам ваенкамата Валянцінам Абухавым паглядзець на работы, пагутарыць са спецыялістамі аб папярэдніх выніках раскопак.

Пасярод поля бачым узгорак, паросшы кустоўем і дрэвамі, сярод кустоў – старадаўняя каменная лесвіца і невысокая агароджа, паднімаемся наверх. Унутры пляцоўка, прадстаўнікі пошукавага батальёна вядуць раскопкі – разгар працы. Павіталіся, пазнаёміліся, пытаемся, што за пахаванне.

дятлово,перамога,зарой

– Мы знайшлі астанкі людзей, гузікі і падэшвы абутку. Усе прыкметы паказваюць на воінскае пахаванне часоў Першай сусветнай вайны. Пахаваныя – нямецкія салдаты, – інфармуе старшы інструктар спецыялізаванага пошукавага ўзвода Дзмітрый Каралёў. – Пасля заканчэння работ астанкі мы забяром, хутчэй за ўсё яны будуць перапахаваны на зборных нямецкіх вайсковых могілках у Бярозе.

Пасляслоўе.

Другі пошукавы ўзвод 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна завяршыў работы 6 ліпеня. Па заключнай інфармацыі ў пахаванні выяўлены астанкі 29 нямецкіх салдат Першай сусветнай вайны.

На жаль, адкуль каменныя прыступкі і агароджа, а таксама гісторыю нямецкага пахавання, ніхто з мясцовых жыхароў не ведае, усё ж такі з часоў Першай сусветнай вайны прайшло больш за сто гадоў.

Ірына КАМАРОВА

Читайте также:

Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначыла вёска Зарой

Театрализованный обряд «Зелёные святки»

Жыві, вёсачка

«Милой сторонке счастья желаю»



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *