Дзятлава
Будаваў драўляны замак гетман
Слаўны сын, вялікі наш Астрожскі,
Тут байніцы размаўлялі з ветрам,
Тут збіраў вялікі гетман войска.
Солтанаў сляды тут і Сапегаў,
Храмы ім пяюць на святы гімны.
Пад дажджом, пад лёгкім белым снегам
Ты заўжды прыгожы і адзіны.
Тут хадзіў Дамейка і Дварчанін,
І кружылі ў вальсах Радзівілы.
Бо зямля тут смела і адчайна
Надавала волі ім і сілы.
Каб сабраць ў адзін музей дабро –
Петрыкевіч жыў сваім музеем,
Каб цікава людзям тут было,
Каб не страціць веры і надзеі.
Слаўны шлях ад Здзенцела да сёння,
Горад наш прайшоў усе вякі…
Каб над Дзятлаўкай заўсёды вольна
Ў неба узляталі жаўрукі.
Сяргей Чыгрын