16 ліпеня з 9 да 20 гадзін у храме Праабражэння Гасподняга горада Дзятлава будзе знаходзіцца Жыровіцкая ікона Божай Маці. У 9 гадзін пачнецца Боская літургія, затым будзе служыцца малебен з акафістам іконе Божай Маці.
17 ліпеня з 9 да 16 гадзін ікона будзе знаходзіцца ў храме ў гарадскім пасёлку Наваельня. У гэты ж дзень з 17 да 20 гадзін іконе можна будзе памаліцца ў храме аграгарадка Дварэц.
18 ліпеня з 9 да 14 гадзін Жыровіцкая ікона Божай Маці будзе знаходзіцца ў храме ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына, з 15 да 17 гадзін – у храме вёскі Явар, а з 18 да 20 гадзін – у храме вёскі Накрышкі.
Запрашаем усіх вернікаў пакланіцца вялікай святыні нашай зямлі.
Іерэй Іаан Кісель,
благачынны Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга горада Дзятлава