Нарыхтоўка кармоў у ААТ “Граніт-Агра”

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У час другога ўкосу працаўнікі сельскіх гаспадарак выкарыстоўваюць кожную прыдатную гадзіну, каб своечасова прыступіць да корманарыхтоўкі: паспець скасіць травы, добра напоўніць траншэі, якасна закласці сянажныя ямы. Травы, якія атрымалі ў свой час неабходную колькасць азоту, нарэшце дачакаліся спрыяльнага надвор’я і  дружна пайшлі ў рост.

У ААТ “Граніт-Агра” поўным ходам ідзе другі ўкос траў. Гэтымі днямі нарыхтавана 983 тоны сенажу, скошаны травы з плошчы 300 гектараў. У сярэднім штодзень нарыхтоўваецца 170-200 тон сенажу.

У ААТ “Граніт-Агра” 1939 гектары займаюць шматгадовыя травы: канюшыны – 600 гектараў, канюшына ў сумесі  з бабова-злакавымі – 720 гектараў, люцэрна – больш за 620 гектараў, плошча аднагадовых траваў – 8 гектараў.

На корманарыхтоўцы ўдарна працуюць высокавытворчыя кормаўборачныя комплексы КВК-800 (механізатары Віктар Гукіш і Рыгор Залучан).

Зялёную масу да сянажнай траншэі адвозілі МТЗ-1221 (трактарысты Дзмітрый Анушкевіч і Анатоль Дудар), МАЗ-102555 (механізатары Уладзімір Рак і Міхаіл Нагорны) і МАЗ 4570 (механізатар Віталій Болтач).

На прэспадборшчыку ПРФ-180Б працуе Уладзімір Кохан.

Кіраўніцтва ААТ “Граніт-Агра” кантралюе своечасовае правядзенне інструктажоў. Ад механізатараў і вадзіцеляў спецыялісты патрабуюць бездакорнага выканання правілаў тэхнікі бяспекі ў час правядзення корманарыхтоўчых работ.

Касавіца на палетках раёна працягваецца.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *