Лініі электраперадач: будзьце асцярожныя

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

За апошнія гады ў Рэспубліцы Беларусь пачасціліся няшчасныя выпадкі, звязаныя з паражэннем людзей электрычным токам у ахоўных зонах ліній электраперадач.

Падыходзячы да паветраных ліній электраперадач любога напружання, неабходна пераканацца, што на шляху няма абарваных або правіслых правадоў. Пры іх выяўленні варта арганізаваць ахову месца пашкоджання, папярэдзіць усіх аб небяспецы набліжэння і неадкладна паведаміць аб выяўленні пашкоджання ў энергаслужбу прадпрыемства або дыспетчару электрасетак. Небяспека паражэння электрычным токам можа ўзнікнуць і пад спраўнымі лініямі электраперадач пры выкананні будаўнічых, разгрузачных і іншых работ, не ўзгодненых з уладальнікамі сетак.

Так, 18 чэрвеня навучэнец 8 класа Гарадокскага раёна Віцебскай вобласці прапанаваў сваім знаёмым паказаць, як ён займаецца паркурам і ўмее рабіць сальта. Для гэтага ён узлез на апору ВЛ-10кВ, наблізіўся на недапушчальную адлегласць да правадоў, перадплеччам правай рукі дакрануўся да их, атрымаўшы пры гэтым апёк правага перадплечча ў выніку дугі, якая ўзнікла.

27 чэрвеня жыхар горада Гомеля, праходзячы з вуглепластыкавай вудай пад правадамі ВЛ-110кВ праз насып паміж двума азёрамі, наблізіўся вудай на недапушчальную да правадоў адлегласць, атрымаў апёкі 60% цела.

Валянцін КАСЦЮКЕВІЧ,

дзяржаўны інспектар па энерганаглядзе

Андрэй ГОМАН,

намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *