Імя, занесенае ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна. Міхаіл Сяргеевіч Орда

Падзеі

Міхаіл Сяргеевіч Орда

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Міхаіл Сяргеевіч Орда нарадзіўся 28 верасня 1966 года ў гарадскім пасёлку Дзятлава Гродзенскай вобласці. У 1991 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, у 2002 годзе – Расійскую Акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

Свой працоўны шлях Міхаіл Сяргеевіч пачынаў у 1983 годзе слесарам у калгасе “Расія” Дзятлаўскага раёна. З 1984 па 1986 гада праходзіў службу ў Савецкай Арміі. Пасля вучобы ў інстытуце працаваў намеснікам дырэктара абласной службы добраахвотнай працы моладзі ў горадзе Віцебску. Затым з’яўляўся прэзідэнтам Рэспубліканскай асацыяцыі міжнародных моладзевых абменаў і турызму ў Віцебску.

У 1997 годзе Міхаіл Сяргеевіч пераязджае ў Мінск, дзе яго назначаюць другім сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі патрыятычны саюз моладзі”. З 2001 па 2012 гады ён з’яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга і чацвёртага скліканняў на прафесійнай аснове, намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. З 2012 па 2014 гады – кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў горадзе Мінску. А ўжо з 2014 года і па сённяшні час з’яўляецца старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Таксама ён член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Міхаіл Сяргеевіч не забывае і сваю малую радзіму – Дзятлаўшчыну. Неаднаразова дапамагаў нашай дзіцячай хакейнай камандзе: набыў камплект хакейнай формы, у гэтым годзе плануе набыць новую форму. Надаваў шмат увагі развіццю рэгіёна ў цэлым, сустракаючыся з працоўнымі калектывамі раёна. Сёлета ён наведаў Дзятлаўскі сыраробны завод, дзе ішла размова аб перспектывах развіцця гэтага прадпрыемства, захаванні працоўных месцаў. Таксама за апошні год ён двойчы аказваў дапамогу  праваслаўнай абшчыне храмаў у Дзятлаве.

Міхаіл Сяргеевіч не раз атрымліваў узнагароды за сваю працоўную дзейнасць: Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровую грамату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ордэн Пашаны.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *