«Напоўнім музыкай сэрца»

Падзеі

9 жніўня жыхары вёскі Уланаўшчына прымалі незвычайных гасцей – артыстаў з аддзела культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры”. Аб іх прыездзе вяскоўцаў апавясцілі загадзя, таму ўсе сабраліся дакладна ў прызначаны час і ў пэўным месцы. Як і належыць, прыйшлі з кветкамі. На хвалюючыя пытанні жыхароў вёскі Уланаўшчына адказала старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых.

Калі зайграла музыка, бабулі ўміг забыліся аб сваіх праблемах, і іх вочы засвяціліся. Артысты выконвалі такія песні, якія былі добра вядомыя і вяскоўцам. Таму некаторыя жанчыны з задавальненнем падпявалі знаёмыя хіты. Для сваіх аднавяскоўцаў песню “Снегапад” выканала Баброўская Алена Іосіфаўна. Сям’ю Болтач Анатоля Пятровіча і Чаславы Васільеўны павіншавалі з 45-годдзем сумеснага жыцця. Для жыхароў вёскі Уланаўшчына выступалі: ансамбль народнай песні “Суседачкі”, Мілана Падліпская, Алеся Адамчык, Насця Бортнік, Іна Анушкевіч, Ліза і Маша Бурэц. Апладзіравалі гледачы артыстам, не шкадуючы далоняў. Дарылі ім кветкі, казалі словы падзякі і вельмі прасілі прыехаць яшчэ раз.

Т.А.Буча,
мастацкі кіраўнік аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *