Дзень актыўнага адпачынку “Тваё лета яркага колеру”, які прайшоў у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, запрасіў юных жыхароў горада і гасцей раёна прыняць актыўны ўдзел у масавых гуляннях.
Прайсціся “Партызанскімі сцежкамі” прапанавала дзецям займальная інтэрактыўная гульня, якую арганізавалі супрацоўнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея ў гарадскім скверы. Каманды праходзілі выпрабаванні па маршрутных лістах, рухаючыся па станцыях і выконваючы заданні.
Адпраўной кропкай стала станцыя “Мазгавы штурм”. Удзельнікам неабходна было скласці з пяці розных зашыфраваных прыказак на ваенную тэму – адну.
Станцыя “Санчасць” патрабавала добрых ведаў па аказанні першай медыцынскай дапамогі. Удзельнікі каманды аказвалі дапамогу пацярпеламу байцу: налажвалі шыну і перавязвалі нагу.
Наступнымі станцыямі былі: “Збяры рукзак у лес для партызана”, “Партызанская аптэка”, “Разведчык”,“Партызанская трапа”. Выконваючы заданні на гэтых станцыях, рабяты паказалі веды пра лекавыя травы, праявілі сябе ў ролі шыфравальшчыкаў, лоўкіх і спрытных байцоў.
Станцыя “Перанясі пацярпелага” дабавіла эмоцый і выклікала яскравыя дзіцячыя ўсмешкі.
Апошнім прыпынкам стала станцыя “Самалёцікі”. Канструктарскія ўменні ў працы з паперай дапамаглі ўдзельнікам каманды хутка зрабіць самалёцікі і адпусціць іх у паветраны рух.
Дзятлаўская раённая бібліятэка прапанавала прыняць удзел у шоу
“Прыгоды клоўна Клёпы”, дзе рабяты змаглі паўдзельнічаць як у інтэлектуальных, так і спартыўных конкурсах.
Для прыхільнікаў літаратурнага слова супрацоўнікамі бібліятэкі была арганізавана выстава дзіцячай літаратуры. Сапраўдныя кнігі і кнігі-цацкі знайшлі сваіх чытачоў і дапамаглі цікава правесці вольны час.
Для аматараў мастацкага слова і ўзнёслай паэзіі супрацоўнікамі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея ладзілася літаратурная гасцёўня “У госці да “Пралескі”. Паэтычныя радкі любімаму гораду і роднай зямлі прысвяцілі паэты Дзятлаўшчыны – Раіса Лакіза, Міхаіл Лук’янчык, Георгій Шундрык, Вера Хрышчановіч, Лідзія Нічыпар і супрацоўніца Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык. У час сустрэчы госці змаглі паслухаць паэтычныя радкі, пагутарыць з аўтарамі, узяць аўтограф, зрабіць фотаздымкі.
Аксана Андалюкевіч
Читайте также:
Раённы турысцкі злёт для працоўнай моладзі. Гарады (частка 1)
Раённы турысцкі злёт для працоўнай моладзі. Валейбол (Частка1)