1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей госці з віншаваннямі і падарункамі наведалі шматдзетную прыёмную сям’ю Асіпукоў у горадзе Дзятлаве.
Добры настрой, пачастункі і прыемныя дробязі дзецям дарылі валанцёры Чырвонага Крыжа на чале са старшынёй раённай арганізацыі Галінай Касцюк, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Цэнтральнай раённай бальніцы Валерый Макарчык, спецыялісты Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, а наведвальнікі клуба “Нам гады не бяда” у рамках дабрачыннай акцыі “Нітачка дабрыні” звязалі для сям’і мяккія стракатыя дыванкі.
На развітанне дзецям пажадалі шчаслівых і вясёлых канікулаў, а для настрою ўручылі рознакаляровыя паветраныя шары і марожанае.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Стоит почитать: