Карагод сяброў. Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур

Падзеі

У першыя цёплыя днi чэрвеня ў Гродне праходзіў Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які даўно стаў візітнай карткай горада.

Па выніках адборачных тураў, у заключных мерапрыемствах фестывалю свае дыяспары прадставілі 800 удзельнiкаў. У гэтым годзе свята было прысвечана народным забавам i гулянням.

У першы дзень свята па вуліцы Дарвіна адбылося адкрыццё панарамнай пляцоўкі «Вачыма Гродна». На ёй размясцiлася каваная ратонда з дахам, які пафарбаваны ў фестывальныя колеры.

Непадалёку ад Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея ўрачыста адкрылі помнік Давіду Гарадзенскаму, палкаводцу Вялiкага Княства Лiтоўскага.

У Каложскім парку пасадзілі новыя дрэвы на алеі сяброўства прадстаўнiкi тых нацыянальнасцей, якiя не рабiлi гэтага раней: кубiнцы, кiтайцы, тамiлы.

Самым запамiнальным момантам першага дня стала тэатралiзаванае шэсце нацыянальных дыяспар. У нацыянальных касцюмах, з песнямi, танцамi яны прайшлi ад плошчы Ленiна на плошчу Савецкую. Там кожная дыяспара прадставiла сябе на мiжнацыянальнай сцэне. Пасля гэтага жыхары i госцi горада змаглi паглядзець канцэрт зорак беларускай эстрады i святочны салют.

Таццяна ГРЫЦУК

Фота Вольгi ЮШКЕВIЧ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *