Знаходзім спартыўныя таленты

Хто крылы расправіў на роднай зямлі

5 красавіка на Дзятлаўшчыне стартаваў прект “Футбол у вёсцы”, у якім, як плануецца, прымуць удзел 12 сельскіх школ раёна. Нагадаем, што аўтар ідэі стварэння праекта – трэнер-выкладчык па футболе ўстановы адукацыі  “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа” Уладзімір Ганчар.

Цікаўлюся ў трэнера:

Уладзімір Юр’евіч, ваш праект захапіў шматлікіх прыхільнікаў футбола і не толькі іх, выклікаў шквал эмоцый ў дзяцей вясковых школ, маштабнасць жадаючых прыняць у ім удзел здзіўляе. Як узнікла ідэя стварэння такога праекта?

– Перад  настаўнікамі з дня ў дзень паўстае пытанне: чым сёння зацікавіць дзяцей, што  прапанаваць сучаснаму школьніку, каб “адвесці вока” ад тэлефонаў, смартфонаў, планшэтаў, каб выхаваць здаровага і целам, і духам чалавека. Спартыўная школа прапаноўвае шырокі спектар заняткаў: гэта і хакей, і футбол, лёгкая і цяжкая атлетыка, валейбол. Большая частка дзяцей на трэніроўках – спартсмены гарадскіх школ або школ тэрытарыяльна блізкіх. Неабходны былі ідэі, накіраваныя на выяўленне і развіццё спартыўных талентаў у дзяцей з сельскай мясцоваці. Мне хацелася зрабіць нешта, што дапамагло б  наблізіць найбольш  здольных юных ігракоў да вялікага футболу. Так узнікла ідэя стварыць праект.

Тым, хто сочыць за рэалізацыяй праекта, ужо добра вядома, што яго падтрымала Асацыяцыя Беларускай федэрацыі футбола. Чым выкліканы такі інтарэс?

– Беларуская федэрацыя футбола зацікаўлена ў папулярызацыі гэтага віда спорту сярод людзей,  якія толькі прыйшлі ў спорт, і тых, чыё сэрца ўжо шмат гадоў  аддана гульні: і ігракоў, і балельшчыкаў. Працуючы ў тандэме, мы пакідаем за сабою права спадзявацца, што для шматлікіх  будычых футбалістаў вялікая гульня можа пачацца з маленькай радзімы, а сярод будучых знакамітых імёнаў – імёны цяперашніх школьнікаў. Застаецца толькі сумеснымі намаганнямі зрабіць на справе для гэтага як мага больш. Дарэчы, сустрэча з прадстаўнікамі Беларускай федэрацыі футбола адбылася ў ходзе рэалізацыі праекта. Гасцей раёна сустракалі  спартсмены Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Што стане заключным этапам праекта?

– Сустрэча лепшых спартсменаў школ раёна на фінальных спаборніцтвах ў Дзятлаве 18 мая.

Якіх вынікаў вы чакаеце ад сустрэчы?

– Цікавай і дынамічнай гульні, актыўных ігракоў і шматлікіх балельшчыкаў.

“Футбол у вёсцы” на гэтым спыніцца?

– Праект, які мы рэалізуем – гэта пачатковы этап, накіраваны на выяўленне лепшых ігракоў у вясковых школах. У планах –працягнуць працаваць у гэтым накірунку. Наступным крокам стане другі этап праекта, накіраваны на развіццё спартыўных навыкаў таленавітых юных футбалістаў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Жаночыя сакрэты паспяховай аграноміі

Вячаслаў Адамчык – герой мірнага часу

Сэрцам адданы роднай зямлі



1 комментарий по теме “Знаходзім спартыўныя таленты

  1. Спорт школа растет в глазах дятловчан и не только. Вообще хорошее дело делает этот тренер

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *