Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу ва Узброеныя Сілы ў 2018 годзе” ад 11 красавіка 2018 года №134 у Дзятлаўскім раёне праводзяцца мерапрыемствы па прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу.
Прызываюцца на ваенную службу ва Узброеныя Сілы грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў, якія залічаны ў запас з прысваеннем воінскага звання афіцэра, не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і не маюць права на адтэрміноўку або вызваленне ад прызыву. Жыхарам Дзятлаўскага раёна, якія адпавядаюць дадзеным умовам прызыву, але не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы прызыву на ваенную службу, неабходна асабіста прыбыць у перыяд з 1 чэрвеня па 1 верасня 2018 года ў ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна па адрасе: горад Дзятлава,вуліца Перамогі, 13, кабінет №9. Пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу.
Дадатковую інфармацыю па пытанні прызыву афіцэраў запасу на ваенную службу можна атрымаць у ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна ў кабінетах №9, 12, 18 або па нумарах: 2-10-61, 2-15-03 або 2-11-15 у рабочы час.
Генадзь СУРАВЕЦ,
ваенныкамісарДзятлаўскагараёна
Стоит почитать:
«Внимание – дети!»: с 25 мая по 5 июня ближний свет обязателен
Прыняты канчатковыя рашэнні аб прызыве