Палац Радзівілаў – рэдкі помнік архітэктуры барока і ракако. Каменны будынак пабудаваны па фундацыі Дамініка і Мікалая Фаустына Радзівілаў у 1751 годзе на месцы разбуранай шведамі драўляна-земляной крэпасці К. Астрожскага. Архітэктар – Д. Фантана. Сядзібны комплекс уключаў: палац, гаспадарчыя пабудовы, парк.
Палац прадстаўляў сабою двухпавярховы прамавугольны будынак на высокім цокалі. Спачатку быў завершаны высокім вальмавым дахам і фланкіраваны па баках 2-х трох’яруснымі вежамі з шатровымі завяршэннямі.
На франтоне галоўнага фасада збераглася арнаментальна-геральдычная пластыка: ляпны гербавы картуш князёў Радзівілаў, партрэтныя гарэльефныя медальёны, звівы лісця, гірлянд, драпіровак і г.д. Па перыметры будынак апярэзаны міжпавярховым і завершаным карнізамі. Яшчэ у пасляваенны час у нішах знаходзіліся скульптуры. Воблік палаца значна сказіўся стварэннем сучасных прамавугольных вокнаў. Раней яны мелі ўрачыстую арачную форму, сляды якой яшчэ можна заўважыць на будынку. Вуглы будынка ўмацаваны контрфорсамі – верагодна рудзіментамі старажытнага замка.
Планіроўка палаца традыцыйна была анфіладная. Цэнтральнае месца займала двухмаршавая лесвіца, якая вяла да параднай двухсветлавай залы. Пад будынкам размяшчаліся падвалы, перакрытыя цыліндрычным скляпеннем, і кацельня, якая ацяпляла палац унутрысценнымі дымаходамі.
У канцы 18 ст. вакол палаца быў разбіты парк у англійскім стылю. Парк упрыгожвала архітэктура малых форм: масткі, павільёны і г.д.
Пасля ўдзелу апошняга ўладальніка Дзятлава Адама Солтана ў паўстанні 1831 года, палац перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. Спачатку быў прыстасаваны пад шпіталь, потым пад кавалерыйскую казарму. На пачатку 20 ст. у палацы размяшчалася двухкласная школа у 30-я гады – сіроцкі дом для дзяўчынак. У пасляваенны перыяд і да апошняга часу – пад медыцынскую установу.
Палац 18 ст., касцёл 17 ст., дамы рамеснікаў-гандляроў, якія захаваліся ў Дзятлаве, нясуць у сябе глыбінны подых гісторыі і таму можна з поўным правам меркаваць, што гэта вельмі прывабнае турыстычнае месца, горадабудаўнічы помнік. І наваколле гэтаму вельмі спрыяе: блізкасць іншых буйных гістарычных цэнтраў і буйных міжгародных шляхоў, якія праходзяць тут, дазваляюць уключыць Дзятлава ў міжнародны турыстычны маршрут.
Стоит почитать:
З гісторыі Жукоўшчынскага парку
Часовенка рядом с Поклонными камнями в деревне Горка
Трагедыя, якая не павінна паўтарыцца
Когда уже приведут в порядок нашу историческую достопримечательность
Рейтинг комментария:00
Палац ужо даўно неабходна было адрэстаўрыраваць. Гэта ж наша гісторыя!
Рейтинг комментария:00
Ещё пару лет бездействия, и от достопримечательности останутся руины.
Рейтинг комментария:00