Калі вы рашыліся пайсці ад мужа-тырана, варта загадзя распрацаваць план дзеянняў і на ўсялякі выпадак падстрахавацца. Калі муж або сужыцель чарговы раз пабіў вас, схадзіце ў бальніцу і зафіксуйце факт нанясення пабояў. Гэта дапаможа потым пры разводзе. Загадзя падрыхтуйце ключы ад кватэры, дакументы, неабходныя рэчы, грошы. Схавайце ўсё гэта ў надзейным месцы, напрыклад, у бацькоў або ў сяброў.
Не пагражайце агрэсару, што збіраецеся пайсці ад яго. Калі вы будзеце пагражаць, але нічога не зробіце, ён перастане сур’ёзна ставіцца да вашых словаў, а калі і паверыць, то ад гэтага можа стаць толькі горш (хто ведае, што ён зробіць, каб “згуляць на апярэджанне”).
Загадзя знайдзіце людзей, у якіх вы зможаце пажыць некаторы час. Пажадана, каб яны не былі знаёмы вашаму мужу. Не пакідайце дом без рэчаў і дакументаў, інакш праз некаторы час вы будзеце вымушаны вярнуцца да агрэсара – наступствы гэтага непрадказальныя.
Калі ў вас ёсць дзеці, зрабіце ўсё магчымае, каб яны не сталі ахвярамі хатняга тырана. Калі гвалт над дзецьмі ўжо ўчынены, раскажыце пра гэта як мага большай колькасці людзей. Потым яны змогуць стаць сведкамі на судзе.
Алена МАКОЎСКАЯ,
спецыяліст па сацыяльнай рабоце ЦСАН Дзятлаўскага раёна
Стоит почитать:
В Дятловском районе стартовала республиканская профилактическая акция «Дом без насилия»