Бяспека – у кожны дом

Здарэнні і бяспека

За студзень 2016 года на Гродзеншчыне адбыліся 73 пажараў, у іх загінулі 18 чалавек. У дзятлаўскім раёне з 4-х студзеньскіх пажараў адзін – з гібеллю чалавека. Па-ранейшаму асноўнай прычынай пажараў застаецца чалавечы фактар.

Для папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх і з мэтай паўплываць на адносіны людзей да пажарнай бяспекі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з 1 па 27 лютага праводзіцца акцыя “Бяспека ў кожны дом”. Яе мерапрыемствы пройдуць у чатыры этапы:

1-ы этап з 1 па 12 лютага – у аддзяленні кругласутачнага знаходжання гарпасёлка Казлоўшчына.
2-і этап з 15 па 19 лютага – ва ўстанове адукацыі “Слонімскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельгасвытворчасці”, філіял Казлоўшчына.

3-і этап з 22 па 25 лютага – у Дзятлаўскім РУП ЖКГ, ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод.

4-ы этап 26 лютага – у месцах з масавым знаходжаннем людзей – гандлёвы цэнтр “Родны кут”.
Такім чынам, ратаўнікі разам з юнымі ратаўнікамі-пажарнымі, валанцёрамі, работнікамі прадстаўніцтва “Белдзяржстрах” па Дзятлаўскім раёне, добраахвотнага пажарнага таварыства і іншымі зацікаўленымі прадстаўнікамі ці арганізацыямі раскажуць, як пазбегнуць пажараў, што рабіць у выпадку іх узнікнення, прывядуць прыклады самых частых прычын пажараў. Запрашаем усіх далучыцца да акцыі!

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *