ХХІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «СМІ ў Беларусі» пачынае работу

Падзеі

ХХІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «СМІ ў Беларусі» сёння пачынае работу. Выстаўка будзе праходзіць з 3 па 5 мая. У ёй прымаюць удзел больш за 50 экспанентаў, якія прадстаўляюць каля 400 сродкаў масавай інфармацыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Кітая, Турцыі і іншых краін. Упершыню будуць прадстаўлены СМІ з Салехарда Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Экспазіцыйная плошча выстаўкі — большая за 1 тыс. кв. м. Выстаўка «СМІ ў Беларусі» адлюстроўвае ўвесь спектр інфармацыйнай прасторы краіны. Яе ўдзельнікі — друкаваныя і аўдыявізуальныя рэспубліканскія і рэгіянальныя СМІ, інтэрнэт-рэсурсы, інфармацыйныя агенцтвы, аператары і дыстрыб’ютары кабельнага тэлебачання, распаўсюджвальнікі друкаванай прадукцыі, выдавецтвы.

Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з экспазіцыямі рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных і электронных СМІ, спецыялізаванымі і ведамаснымі выданнямі, газетамі вышэйшых навучальных устаноў і прамысловых прадпрыемстваў, навуковых арганізацый. Выстаўка прапануе медыйнай супольнасці і наведвальнікам насычаную праграму, якая ўключае ў сябе прэзентацыі інфармацыйных і інтэрнэт-праектаў, аўтограф-сесіі, майстар-класы, флэш-акцыі і многае іншае. Кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі і журналісты, прадстаўнікі экспертнай супольнасці абмяркуюць значныя пытанні функцыянавання медыясферы, ролю СМІ ў развіцці грамадства і дзяржавы ў рамках дзелавой праграмы выстаўкі.

Новаўвядзенне сёлетняй выстаўкі СМІ — Дзень рэгіянальнай прэсы, паколькі яна адыгрывае ў інфармацыйнай прасторы важную ролю. Дзень рэгіянальнай прэсы пройдзе 4 мая. Яшчэ адной асаблівасцю стане Дзень дзяцей і моладзі. Дзіцячая пляцоўка, якая будзе працаваць у час выстаўкі, прапануе цікавыя разнапланавыя праграмы, а 5 мая пройдзе вялікая колькасць мерапрыемстваў для дзяцей. Па традыцыі на выстаўцы «СМІ ў Беларусі» ўшаноўваюць пераможцаў і лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара». Узнагароды 14-га конкурсу будуць уручаны 3 мая. ХХІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «СМІ ў Беларусі» пройдзе ў выставачным комплексе па адрасе пр. Пераможцаў, 14. Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «СМІ ў Беларусі» праводзіцца штогод з 1997 года Міністэрствам інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, Мінскага гарвыканкама, РУП «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа», іншых органаў дзяржаўнага кіравання, вядучых СМІ, грамадскіх арганізацый


БелТА

 

Стоит почитать:

Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям выстаўкі «СМІ ў Беларусі»

Годом малой родины объявлен 2018 год в Беларуси



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *