Для ўсмешкі так важны 32 жамчужыны

Падзеі

У рамках праекта «Здароўе мы пабудуем самі сваімі дзіцячымі рукамі» ў сярэдняй школе №3 горада Дзятлава прайшоў урок па доглядзе за зубамі «Для ўсмешкі так важны 32 жамчужыны».

Валеолаг раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі  Наталля Юрэня і доктар-стаматолаг Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Баравік расказалі дзецям 4-га класа, як правільна даглядаць поласць рота і харчавацца, каб захаваць зубы здаровымі.

 

Марыя Баравік на макеце паказала, як трэба чысціць зубы.

 

Таксама Наталля Юрэня падарыла прысутным вучням зубныя шчоткі.

Юлія БАКУНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *