Ахоўная зона газаправода – участак зямлі, які знаходзіцца паміж дзвюма паралельнымі лініямі, якія праходзяць па абодва бакі ад восі газаправода (паралельна). Па сваёй велічыні гэты ўчастак зямлі – ахоўная зона – для кожнай катэгорыі газаправодаў адрозніваецца і складае: 2 м — ад газаправодаў нізкага ціску; 4 м — ад газаправодаў сярэдняга ціску; 7 м – ад газаправодаў высокага ціску 2-й катэгорыі; 10 м – ад газаправодаў высокага ціску 1-й катэгорыі.
У межах ахоўных зон аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы выкананне рамонтных, будаўнічых і земляных работ дапускаецца толькі пры наяўнасці ордара на раскопкі і пісьмовага дазволу газазабяспечвальнай арганізацыі. У гэтым дакуменце ўказваюцца патрабаванні і ўмовы, абавязковыя пры выкананні работ, а таксама прыкладаецца схема праходжання газаправода з прывязкамі. Пры гэтым і юрыдычныя, і фізічныя асобы павінны прадаставіць газазабяспечвальнай арганізацыі для ўзгаднення праект плана выканання рамонтных, будаўнічых або земляных работ і атрымаць у заяўным парадку дазвол на іх правядзенне. Затым арганізацыям або фізічным асобам неабходна не пазней чым за суткі да правядзення работ выклікаць на месца прадстаўніка газазабяспечвальнай арганізацыі, каб устанавіць дакладнае размяшчэнне газаправода. Да пачатку работ з выкарыстаннем ударных механізмаў і землярыйнай тэхнікі паблізу трасы газаправода месца яго размяшчэння правяраецца ўручную метадам шурфоўкі.
Штогод Дзятлаўскі РГЗ інфармуе арганізацыі і ўладальнікаў прыватных падворкаў аб неабходнасці ўзгаднення пасадкі дрэваў з газавай службай. Не заўсёды гэтыя патрабаванні выконваюцца. На тэрыторыі горада і раёна ў ахоўнай зоне газаправодаў недапушчальныя самавольныя часовыя, а часам і пастаянныя будынкі, высаджванне дрэваў. Дрэвы, пасаджаныя ў ахоўнай зоне, неабходна прыбраць або перасадзіць у іншае месца.
Не ўзгадняючы правядзенне земляных работ у ахоўнай зоне газаправода, арганізацыі або звычайныя грамадзяне (часцей за ўсё на прылеглых да домаўладання тэрыторыях) вельмі моцна рызыкуюць і могуць сур’ёзна паплаціцца за свае неабдуманыя дзеянні не толькі маёмасцю, але і здароўем і жыццём.
Наступствы аварыйных сітуацый пры несанкцыянаваным выкананні будаўнічых работ прыводзяць да рызыкі выхаду газу наверх, яго выбуху або ўзгарання, адключаюцца спажыўцы ад газазабеспячэння, часам і надоўга. Вінаваты ў аварыі кампенсуе расходы на ліквідацыю аварыі і аднаўленне газазабеспячэння. Але ёсць і выпадкі, калі арганізацыя або фізічная асоба, якая пашкодзіла газаправод, хаваецца з месца аварыі. І тады ў аварыйную газавую службу вымушаны звяртацца жыхары суседніх дамоў. Віноўнік аварыі будзе знойдзены, а вось прамаруджванне ў такіх сітуацыях вельмі небяспечнае.
Дзятлаўскі РГЗ заклікае да строгага выканання заканадаўчых патрабаванняў пры правядзенні работ у ахоўных зонах газаправодаў. Па кансультацыі і атрыманне дазволу неабходна звяртацца на адрас: г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 7, тэл. 6-04-83,6-03-44.
ЗВЯРТАЕМ УВАГУ, ШТО:
- За парушэнне арт. 20.7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (пашкоджанне газаправода (акрамя магістральных) або іх абсталявання пры вытворчасці работ) прадугледжаны штраф у памеры ад 30 да 50 базавых велічыняў.
- За парушэнне арт. 18.40, ч. 1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне правілаў аховы магістральных або іншых трубаправодаў) прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 50 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу – да 200 базавых велічыняў.
Адміністрацыя ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі РГЗ
Cтоит почитать: