Гарачае харчаванне ў полі – абавязковы клопат усіх сельскіх гаспадарак раёна. У адказны перыяд пасяўной кампаніі, калі на хлебаробаў прыходзіцца велізарная нагрузка і людзі знаходзяцца ў полі ад світання да заходу, асаблівую актуальнасць набывае арганізацыя гарачага харчавання працаўнікоў. Гэтае пытанне трымаецца на пастаянным кантролі.
Як паказаў выезд у КСУП “Жукоўшчына”, тут гарачае харчаванне ў полі арганізавана на належным узроўні.
Клопатаў з арганізацыяй харчавання, вядома ж, шмат. Але ўсе гэтыя выдаткі і клопаты ў канчатковым выніку, несумненна, прыносяць станоўчы вынік. Ад самаадчування работнікаў, ад іх настрою залежаць у канчатковым выніку паказчыкі і ў раслінаводстве, і ў жывёлагадоўлі, і ў эканоміцы прадпрыемства.
Тэкст і фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Читайте также:
Ух ты, столик и стульчики
Рейтинг комментария:00