На светлым Велікодным тыдні Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга ў Дзятлаве іерэй Іаан Кісель і настаяцель Свята-Барыса-Глебскай царквы вёскі Накрышкі іерэй Аляксей Сцепановіч наведалі Дзятлаўскую цэнтральную раённую бальніцу, каб павіншаваць са святам Уваскрэсення Хрыстовага і падтрымаць добрымі словамі пацыентаў і медыцынскі персанал. Святары прыйшлі не з пустымі рукамі – прынеслі яйкі-фарбаванкі і салодкія пачастункі. Айцец Іаан і айцец Аляксей пажадалі хворым хутчэйшага выздараўлення. Варта адзначыць, што такія нефармальныя сустрэчы духоўна падтрымліваюць людзей у цяжкія хвіліны жыцця.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Стоит почитать: