Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць

Эканоміка і сельская гаспадарка

Слонімскім міжраённым аддзелам фінансавых расследаванняў у г. Слоніме спынена дзейнасць грамадзяніна, які на працягу шэрагу гадоў, не з’яўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам, ажыццяўляў незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у выглядзе скупкі каляровага металу з мэтай яго наступнага перапродажу аптовымі партыямі.

З мэтай скупкі і для большай мабільнасці “бізнэсу”, а таксама перавозкі металу на працягу некалькі гадоў ён выкарыстоўваў аўтамабілі маркі «ВАЗ», зручныя сваёй таннасцю і непрыкметнасцю.

З 2014 года ўказаны грамадзянін неаднаразова затрымліваўся фінансавай міліцыяй з аптовымі партыямі металу, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 12.7 КоАП за ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, спраўна выплачваў адміністрацыйныя штрафы, а пасля канфіскацыі аўтамабіляў «ВАЗ» набываў новыя.

Для захоўвання скупленага каляровага лому ён выкарыстоўваў гаражы, размешчаныя на тэрыторыі некалькіх гаражных кааператываў горада.

Дзеянні “скупшчыка” кваліфікаваны па ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 233 КК Рэспублікі Беларусь.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці

Стоит почитать:

Падрабілі дакументы

Неплацежаздольнасць — на кантролі

Барацьба з ілжэпрадпрымальніцтвам



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *