З прыходам вясновага цяпла многія плануюць наведаць лес для нарыхтоўкі бярозавага соку. Як правільна гэта зрабіць?
Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету звяртае ўвагу грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў на неабходнасць выканання прыродаахоўнага заканадаўства пры нарыхтоўцы бярозавага соку.
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам грамадзяне маюць права ажыццяўляць нарыхтоўку бярозавага соку для ўласных патрэбаў на ўчастках ляснога фонду, вызначаных для гэтых мэтаў лясгасамі. Для гэтага трэба толькі звярнуцца ў лясніцтва ці лясгас па месцы жыхарства. Вам падкажуць тэрміны, месца і спосабы падсочкі.
Дарэчы, у многіх лясгасах і лясніцтвах можна будзе набыць ужо нарыхтаваны бярозавы сок.
Індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы з мэтай продажу нарыхтоўваюць бярозавы сок на падставе дазвольнага дакумента, які выдаецца органамі лясной гаспадаркі.
Нагадаем, у якіх яшчэ месцах нарыхтоўка соку забараняецца:
- у населеных пунктах;
- у дэндралагічных парках, батанічных садах;
- у перададзеных ва ўстаноўленым парадку пад ахову месцах пасялення дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслінаў, аднесеных да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, тыповых і рэдкіх біятопаў;
- у межах зонаў аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў;
- на тэрыторыі курортаў і арганізацый аховы здароўя, у межах акругаў санітарнай аховы курортаў;
- у месцах масавага адпачынку насельніцтва;
- у прыбярэжных палосах водных аб’ектаў, у межах палос адводу чыгунак і аўтамабільных дарог, іншых транспартных камунікацый.
Парушальнікам парадку нарыхтоўкі драўняных сокаў пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу. Разам з выплатай штрафу вінаватыя абавязаны будуць кампенсаваць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю.
Аляксандр ЖЭЛЯЗНОЎ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
Стоит почитать:
Березовый сок: польза и вред. Применение.
Дятловский лесхоз продаст березовый сок по цене 18 копеек за 1 литр