На Дзятлаўшчыне мяркуецца працаўладкаваць 210 студатрадаўцаў

Падзеі

На пасяджэнні раённага аператыўнага штаба па каардынацыі дзейнасці працоўных моладзевых атрадаў абмеркавалі пытанні занятасці моладзі ў летні перыяд 2018 года, правядзення агітацыйнай кампаніі, вызначэння колькасці працоўных месцаў для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў.

Насустрэчы прысутнічалі намеснікі дырэктараў па ідэалагічнай рабоце сельгаспрадпрыемстваў, якія прадастаўляюць працоўныя месцы для моладзі, прадстаўнікі зацікаўленых службаў раёна.

На пачатку была прааналізавана праведзеная ў гэтым кірунку работа ў 2017 годзе, пастаўлены першачарговыя задачы на ​​2018 год. Так, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч адзначыў, што летась план па працоўнай занятасці моладзі быў выкананы на 93%. Сёлета яго неабходна выканаць поўнасцю – працаўладкаваць 210 маладых людзей.

Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык прааналізавала заўвагі, выяўленыя пракуратурай раёна ў час леташняга маніторынгу, пералічыла моманты, на якія варта звяртаць увагу пры працаўладкаванні моладзі. Працоўны моладзевы атрад – гэта не менш за 7 і не больш за 30 чалавек. Кожны ўдзельнік атрада павінен адпрацаваць не менш за 10 дзён. Для працаўладкавання маладым людзям неабходна бясплатна прайсці медагляд, мець пашпарт, а юнакам і дзяўчатам 14-15 гадоў – яшчэ і дазвол на працаўладкаванне ад бацькоў. Наймальнік павінен аформіць на маладых работнікаў працоўныя кніжкі і страхавыя пасведчанні, а на працоўны атрад – неабходныя дакументы ў асобнай папцы. Летам маладыя работнікі да 16 гадоў працуюць 4 гадзіны 36 хвілін, старэйшыя за 16 гадоў – 7 гадзін. Для студатрадаўцаў будзе наладжаны падвоз да месца працы. Студатрадаўцы вызваляюцца ад выплаты падаходнага падатку, аднак 4% ад іх заробку будзе ўтрымана як адлічэнні на раённы камітэт ГА “БРСМ”.

Аб фарміраванні спісу аб’ектаў для працаўладкавання моладзі расказаў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксей Якаўчык. Ён зазначыў, што дагаворы на працаўладкаванне згодны заключаць гаспадаркі раёна.

Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Гарановіч расказала, як ажыццяўляецца фарміраванне спісу навучэнцаў, якія жадаюць уступіць у працоўныя атрады. Найбольшая колькасць старшакласнікаў, якія жадаюць папрацаваць гэтым летам, у Наваельнянскай сярэдняй школе, сярэдніх школах №1 і №3 горада Дзятлава. Інфармацыя аб наборы ў студатрады і надалей будзе агучвацца на школьных і класных бацькоўскіх сходах, таксама з навучэнцамі будзе сустракацца першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Напрыканцы сустрэчы Ігар Кухарэвіч падкрэсліў, што пытанне летняга працаўладкавання моладзі будзе на асаблівым кантролі ў раёне. А таму зацікаўленым службам на месцах варта правесці працоўныя нарады па навучанні спецыялістаў, каб у далейшым у поўным аб’ёме забяспечыць выкананне патрабаванняў працоўнага заканадаўства і тэхнікі бяпекі.

Ірына СТЫРНІК    

Стоит почитать:

Выбіраем студатрад: звяртайцеся ўжо цяпер

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *