Каменныя могільнікі Дзятлаўшчыны

Падзеі

На тэрыторыі беларускага Панямоння, дзе размешчаны і наш раён, вядомы такі тып пахавальных помнікаў позняга сярэдневякоўя, які ў савецкай археалагічнай літаратуры атрымаў назву “каменныя магілы”. Назва ўзнікла па найбольшхарактэрнайіхпрыкмеце — каменнайабкладцы над пахаваннем.

Звычай абкладваць магілы камянямі бытаваў не толькі ў познесярэдневяковага насельніцтва беларускага Панямоння. Тэрыторыя распаўсюджання гэтых помнікаў дастаткова шырокая. Каменныя магілы сустракаюцца ў Галіцыі, у Полынчы, на могільніках Мазовіі і Падляшша.

У беларускім Панямонні ў наш час вядома каля 100 каменных могільнікаў. Знаходзяцца яны ў асноўным у Гродзенскай вобласці, ёсць на тэрыторыі Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей. Ёсць яны і ў Дзятлаўскім раёне. Гэта курганныя і каменныя могільнікі каля вёсак Дукрава, Агароднікі, Дзям’янаўцы, Зарой, Карыца-2, Пруд, Талявічы, Маркавічы. Гэтыя могільнікі з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ахоўваюцца дзяржавай. Каля кожнага могільніка размешчана ахоўная дошка, якая папярэджвае аб тым, што помнік належыць дзяржаве і нанясенне яму пашкоджанняў караецца па закону.

Каменныя могільнікі размяшчаюцца групамі па 2-3 і больш, але вядомы і адзінкавыя могільнікі, якія знаходзяцца на значнай адлегласці адзін ад аднаго. Датуюцца яны, зыходзячы з канструкцыі каменных надмагільных абкладак, пахавальнага абраду і інвентару, канцом XIII — XVII стагоддзяў. Папярэднікамі каменных могільнікаў, як лічаць многія вучоныя,  з’яўляюцца каменныя курганы. Знешне яны мелі купалападобны выгляд і былі абкладзены камянямі. Датуюцца каменныя курганы  XI — сярэдзінай XIII стагоддзя.

Сярод мясцовага насельніцтва Дзятлаўшчыны каменныя могільнікі вядомы пад назвамі “татарскіх”, “паганскіх”, “турэцкіх” або “шведскіх”. Народ не мог растлумачыць паходжанне гэтых насыпаў, таму і звязваў іх з параўнальна нядаўнімі гістарычнымі падзеямі, якія адбываліся на памяці прадзедаў. 3 іх узнікненнем звязаны і паданні.  Напрыклад, такое. Непадалёку ад вёсак Дукрава і Студзераўшчына, у густым яловым лесе паміж пагоркамі, затаіліся капцы раннесярэднявечнага могільніка. Яны вышынёю пад два-тры метры і шырынёю да дзесяці-пятнаццаці, з глыбокімі раўкамі вакол паўсфераў. Паблізу іх узвышаецца крутая гара Калечая. На вяршыні гары невялікая пляцоўка. Людзі гавораць, што на гары нельга пасвіць жывёлу, таму што жывёла калечыцца. Гара гэта самая высокая ў акрузе, пляцоўка на яе вяршыні быццам выраўненая. Магчыма, у далёкі-далёкі час тут было капішча. Пацвярджае гэта і моўны аналіз назваў. У назве вёскі Студзераўшчына корань “студ-” стражытнага паходжання, ад слова “стод”. З цягам часу літара “о” трансфармавалася ў літару “у”. У мовах індаеўрапейскіх народаў зафіксавана два значэнні слова “стод”— “ідал” і “слуп, калона”. На абшарах Дзятлаўскага раёна, здаўна заселеных балтамі, а потым славянамі, у назвах вёсак, мясцовасцяў каля свяцілішчаў-капішчаў адлюстравалася іх гістарычнае мінулае. У назве вёскі Дукрава корань “дукра”. У перакладзе з літоўскай тлумачыцца як “дзяўчына”. У славян таксама зафіксаваны назвы святых гор, якія змяшчаюць у сваёй аснове слова “дзявочая” і вытворныя ад яго. Існаванне на невялікай тэрыторыі назваў Дукрава і Студзераўшчына яскрава сведчыць аб магчымым знаходжанні на ёй у даўнейшы час язычніцкага свяцілішча.

У час разведачных работ па выяўленні каменных могільнікаў, якія праводзіў у тым ліку і гісторык Пётр Русаў, было заўважана, што размешчаны яны, як правіла, на ўзвышаных месцах з сухім пясчаным грунтам. Вялікія камяні стаяць у галавах і ў нагах нябожчыка. Зрэдку на камянях, якія стаяць у галавах, выбіты крыжы рознай формы і памераў, а таксама салярныя знакі. Усе магілыабкладзеныкамянямі. Форма абкладак розная: прамавугольнаяціавальная, утвораная з аднагоабо двух слаёўкамянёў.

У агульныхрысахвядомы і пахавальныабрад. У выкапаную яму глыбінёй ад 0,6 да 1,2 м у трунеапускалінябожчыка, галавой на захад. Палажэнне рук было розным. У найбольшстарыхпахаваннях, штодатуюцца XIII—XV стагоддзямі, зафіксаванымоцныявугальныяпраслойкі над усімшкілетамці над галавой і нагамі. Магчыма, гэтаслядысімвалічнагапамінальнагавогнішча. Яму засыпалі. На паверхніяерабілі каменную абкладку, у галаве і нагахставілівялікіякамяні. 3 заходняга боку пахавання, у галавахпадкамянямі, у слаіцёмнайзямлі, заўсёдыёсцькавалкікерамічнага посуду.Пахавальны інвентар складаўся з рэчаў, якімі пры жыцці карыстаўся нябожчык. У больш ранніх могільніках канца XIII—XIV стагоддзяў у мужчынскіх пахаваннях знойдзены сякеры, шпоры, нажы, крэсівы з крэменем, спражкі, паясныя кольцы, пярсцёнкі, тачыльныя брускі, нажы. Для жаночых пахаванняў характэрны ў асноўным упрыгажэнні: завушніцы, пацеркі, бляшкі ад галаўнога ўбору, бранзалеты, пярсцёнкі, званочкі, крыжыкі, кавалачкі тканіны, сімвалічныя ключы. Зрэдку ў пахаваннях сустракаюцца і манеты.

Аднак з распаўсюджваннем хрысціянскіх абрадаў пахавання магільны інвентар робіцца больш бедным. К канцу XVI — пачатку XVII стагоддзя пахавальны інвентар канчаткова знікае з магіл, хоць каменныя абкладкі захоўваліся ў некаторых месцах аж да XIX стагоддзя.

Напрыканцы хочацца сказаць некалькі слоў пра “чорных капацеляў”, якія, нібы саранча, прагнучы лёгкага набытку, знішчаюць гістарычныя каштоўнасці. Нядаўна музей праводзіў маніторынг каменнага могільніка XIV-XVII стагоддзяў каля вёскі Зарой. Амаль увесь могільнік пакапаны такімі аматарамі гісторыі. Зроблена гэта даўно, усё пазарастала травой, але глядзець на такое балюча. Могільнік – наша мінулае, гісторыя, духоўная спадчына, і адносіцца да яе трэба ашчадна. Проста быць людзьмі.

Алена АБРАМЧЫК,
навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Стоит почитать:

З гісторыі Жукоўшчынскага парку

Часовенка рядом с Поклонными камнями в деревне Горка

Трагедыя, якая не павінна паўтарыцца



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *